Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справы, суды, суткі. Найважнейшае за 26 сакавіка


Лекарка Сьвятлана Яцкова на судзе
Лекарка Сьвятлана Яцкова на судзе

Найважнейшыя падзеі 26 сакавіка 2021.

26 сакавіка ішлі працэсы над затрыманымі 25 сакавіка. Паводле праваабаронцаў, затрымалі больш за 200 чалавек. Большасьць судоў праходзіла праз скайп.

71-гадовую Сьвятлану Яцкову аштрафавалі за бела-чырвоную вопратку.

73-гадовага Мікалая Саламонава асудзілі на 13 сутак за воклічы «Жыве Беларусь».

У Горадні завялі крымінальную справу на кіраўніка прыватнай установы «Цэнтар гарадзкога жыцьця» Паўла Мажэйку і мастака Алеся Пушкіна за «рэабілітацыю і апраўданьне нацызму».

Супраць палітоляга Дзьмітрыя Балкунца распачалі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі.

Палітвязень Ігар Лосік пачаў знаёміцца з матэрыяламі справы.

Судзьдзі, які асудзіў на 15 сутак арышту старшыню Саюзу палякаў Беларусі Анжаліку Борыс, забаранілі ўезд у Польшчу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG