Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны пра сваё здароўе: «Ужо з ложка ўстаць балюча»


Аляксей Навальны

Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны, які знаходзіцца ў калёніі, пацьвердзіў ранейшае паведамленьне сваіх адвакатаў пра пагаршэньне стану свайго здароўя.

Навальны адзначыў, што адчувае моцныя болі і што не атрымлівае належнай, на яго думку, дапамогі. Запіс ад першай асобы пра стан яго здароўя зьявіўся ў інстаграме Навальнага — па ўсёй верагоднасьці, запіс зь яго дазволу апублікавалі паплечнікі.

Навальны ўспамінае сваю гутарку з былым палітвязьнем Міхаілам Хадаркоўскім: «Неяк Міхаіл Хадаркоўскі, які адседзеў у турме 10 гадоў, сказаў мне: там галоўнае не захварэць. Лячыць цябе ніхто ня будзе. Сур’ёзна захварэеш — памрэш». Як піша Навальны, цяпер ён «спазнае гэтую ісьціну сам».

Болі ўзмацніліся пасьля этапаваньня Навальнага з Масквы ў канцы лютага. «Калі этапавалі, я занепакоіўся і пачаў ужо кожны дзень пісаць: алё, вельмі балюча. Пусьціце лекара сюды або дайце лекі. Не даюць. І ўжо з ложка ўстаць цяжка і вельмі балюча. Скаргі бяруць, але нічога ня робяць», — апісвае сытуацыю Навальны, пацьвярджаючы, што яму даюць толькі ібупрафэн. Ён таксама піша, што болі перакінуліся на правую нагу, якая часткова страціла адчувальнасьць.

Навальны жартуе, што, мабыць, будзе хадзіць па калёніі на драўлянай назе, як пірат. Палітычных заклікаў у запісе няма.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG