Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкія гісторыкі абвінавацілі «Беларусь сегодня» ў падтрымліваньні «антысэміцкіх стэрэатыпаў»


Belarus - Opening of the exhibition "Mass Media in Belarus", 3May2018

Нямецкія чальцы Беларуска-нямецкай гістарычнай камісіі выступілі з пратэстам супраць публікацыі супрацоўніка газэты «Беларусь сегодня» Андрэя Мукавозчыка пра нямецка-беларускага гісторыка Аляксандра Фрыдмана.

Свабода атрымала копію ліста з пратэстам нямецкіх гісторыкаў.

«Паважаная рэдакцыя, у нядаўна апублікаваным тэксьце Вашага супрацоўніка Андрэя Мукавозчыка ажыцьцяўляецца напад на нямецка-беларускага гісторыка Аляксандра Фрыдмана ў такой форме, зь якой мы, гісторыкі, якія дзесяцігодзьдзямі займаюцца дасьледаваньнямі на карысьць Беларусі і яе гістарыяграфіі, хацелі б выказаць сваю рашучую нязгоду», — пішуць нямецкія гісторыкі зь Беларуска-нямецкай гістарычнай камісіі. — Тым з нас, хто займаўся дасьледаваньнямі антысэмітызму, тэксты Андрэя Мукавозчыка нагадваюць пераемнасьць антысэміцкіх стэрэатыпаў».

«Ваш супрацоўнік ня толькі абражае Аляксандра Фрыдмана як здрадніка. Ён спрабуе зьвязаць палітычную пазыцыю Фрыдмана зь яго яўрэйскім паходжаньнем. Такім чынам, мова тэксту пацьвярджае, што трывожнае назіраньне Аляксандра Фрыдмана пра выкарыстаньне антыяўрэйскіх стэрэатыпаў у якасьці палітычнай зброі ў Рэспубліцы Беларусь у пачатку XXI стагодзьдзя, на жаль, зьяўляецца дакладным апісаньнем сёньняшняй рэчаіснасьці», — пішуць гісторыкі.

Тэкст Андрэя Мукавозчыка, да якога адносіцца пратэст нямецкіх гісторыкаў, мае назву «В полку астапень прибыло. Оно из Дюссельдорфа».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG