Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчыну арыштавалі, бо на машыне, якая яе падвозіла, была налепка «Пагоні»


Сілавікі на менскай вуліцы 25 сакавіка

Суд Першамайскага раёну Менску арыштаваў на 12 сутак 54-гадовую Сьвятлану Чарняўскую, паведаміў тэлеграм-канал «Вясна назірае».

Паводле пратаколу, яна «пікетавала шляхам разьмяшчэньня налепкі з гербам „Пагоня“ на багажніку аўтамабіля, на якім яе падвозілі».

Сьвятлана Чарняўская заявіла, што яе падвозіў знаёмы і калі яна сядала ў машыну, то налепкі ня бачыла.

У машыне зь ёй ехалі яшчэ чатыры чалавекі. Каля філярмоніі машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ. Усіх адвезьлі ў РУУС.

Судзьдзя Сьвятлана Чараповіч асудзіла Сьвятлану Чарняўскую на 12 сутак арышту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG