Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Помнік Леніну ў Браславе аблілі зялёнай фарбай


Помнік Леніну ў Браславе, абліты зялёнай фарбай

Раённы аддзел Сьледчага камітэту расьсьледуе крымінальную справу аб «псаваньні маёмасьці».

Увечары 23 сакавіка 53-гадовая жанчына запэцкала помнік Леніну на цэнтральнай плошчы гораду зялёнай фарбай. Як вынікае з паведамленьня Сьледчага камітэту, знайсьці яе дапамаглі запісы камэр відэаназіраньня.

Жанчыну затрымалі. Паведамляецца, што ў 2020 годзе яе прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці за ўдзел у акцыях пратэсту — паводле арт. 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў).

У 2017 годзе помнік правадыру бальшавікоў аблілі чырвонай фарбай у Слуцку. У тым жа годзе ў Лідзе на помніку Леніну напісалі слова «сатана». Летась у Сьветлагорскім раёне ад помніка заснавальніку савецкай дзяржавы пакінулі толькі пастамэнт.

А ў Смаргонях улады самі дэмантавалі помнік, спаслаўшыся на неабходнасьць рамонту. На месца больш не вярнулі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG