Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва ПВТ упэўненае, што «з ІТ усё ОК». Але лічбы кажуць адваротнае


Ілюстратыўнае фота

Кіраўнік Парку высокіх тэхналёгій Усевалад Янчэўскі называе мінулы год «рэкордным па выніках працы». Падлічваем, колькі спэцыялістаў зьехалі за той год.

Усевалад Янчэўскі падвёў вынікі працы Парку высокіх тэхналёгій за мінулы год: «экспарт вырас да 2,7 мільярда даляраў, зьявіліся сотні новых рэзыдэнтаў».

Пры гэтым ёсьць іншыя лічбы, якіх кіраўнік ПВТ не згадаў.

Тэмп росту запаволіўся на 27%

За 2018 год рост экспарту паслуг ПВТ вырас на 38%, за 2019 год — на 52%. За 2020 год рост экспарту паслуг, па словах Янчэўскага, склаў 25%. То бок тэмп росту зьнізіўся на 27% у параўнаньні з 2019 годам і на 13% — у параўнаньні з 2018 годам.

У дыскусіі з экспэртамі ІТ-галіны, якую ладзіла Свабода, многія зважалі на тое, што «ў 2020 годзе беларускія ІТ-кампаніі працавалі па дамовах і кантрактах, заключаных раней». Таму эфэкт ад палітычнага крызісу і хвалі рэлякацыяў па выніках 2020 году ацэньваць зарана.

Толькі Польшча выдала 2500+ візаў беларускім айцішнікам

Польшча запусьціла ў верасьні праграму рэлякацыі для беларускіх айцішнікаў. Па дадзеных на сьнежань, паслугамі гэтай праграмы скарысталіся больш за 2500 беларускіх айцішнікаў.

Гэта шмат ці не? Гэта больш, чым працуе ў беларускай кампаніі Itransition, адной з найбуйнейшых (2050 чалавек).

Больш за 10 буйных ІТ-кампаній зь Беларусі адкрылі офісы за мяжой
Па дадзеных за люты, ужо больш за 10 буйных беларускіх ІТ-кампаній адкрылі свае офісы за мяжой, пра гэта паведамляе dev.by.

Сярод самых буйных:

  • Itransition. 2050 супрацоўнікаў. Зарэгістравалі офіс у Літве.
  • iTechArt Group. 1590 супрацоўнікаў. Зарэгістравалі офіс у Польшчы.
  • Coherent Solutions. 1200 супрацоўнікаў. Зарэгістравалі офіс у Літве.
  • LeverX. 650 супрацоўнікаў. Зарэгістравалі офіс у Варшаве.
  • Elinext. 350 супрацоўнікаў. Зарэгістравалі офіс у Варшаве.

17 кампаній зь Беларусі зарэгістравалі свае офісы ў Латвіі.

Больш за 40% айцішнікаў плянуюць пераезд

15% ІТ-спэцыялістаў ужо не працуюць у Беларусі, такія дадзеныя апытаньня парталу Dev.by на канец студзеня. У верасьні партал праводзіў падобнае апытаньне; тых, хто зьехаў, тады было 4%. У апошнім апытаньні ўзялі ўдзел 1150 спэцыялістаў, большасьць — супрацоўнікі аўтсорсінгавых кампаній, траціна — прадуктавых.

40% апытаных заявілі, што маюць пляны зьехаць зь Беларусі. Яшчэ ў верасьні палова апытаных у падобным апытаньні казалі, што пакуль не плянуюць пераезд.

70% кіраўнікоў ІТ-кампаній чакаюць пагаршэньня ўмоў працы
Такія вынікі апытаньня, у якім узялі ўдзел 142 кіраўнікі беларускіх ІТ-кампаній. Апытаньне праводзілася ў рамках прафэсійнай супольнасьці Belarus IT Companies Club (BICC) у студзені гэтага году і было прысьвечана ўплыву на IТ-галіну павышэньня падаходнага падатку з 9% да 13%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG