Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фонд культурнай салідарнасьці заклікае ігнараваць шоў «Х-фактар», якое здымае БТ


Пратэст каля офісаў дзяржаўных тэлеканалаў АНТ і СТВ. Менск, 15 жніўня 2020 году.
Пратэст каля офісаў дзяржаўных тэлеканалаў АНТ і СТВ. Менск, 15 жніўня 2020 году.

Беларусаў просяць падумаць, ці хочуць яны выступаць на адным канале з прапагандысцкімі шоў і пагрозамі ў адрас народу.

Беларускі фонд культурнай салідарнасьці заклікаў беларускіх артыстаў ня браць удзелу ў шоў «X-фактар», беларускую вэрсію якога здымае Белтэлерадыёкампанія. У фондзе прызнаюць высокі статус конкурсу, аднак разам з тым гавораць аб недапушчальнасьці здымак у кампаніі, якая ўдзельнічае ў інфармацыйнай вайне.

«Усе ўжо бачылі, у якое сьмецьце Белтэлерадыёкампанія ператварыла „Эўравізію“, але ганьбяць яны ня нас з вамі, а рэжым, якому прыслугоўваюць», — заявіў фонд у адмысловым відэа.

У Фондзе культурнай салідарнасьці спадзяюцца, што выканаўцы ня будуць браць удзел у шоў на тым канале, які «нахабна маніць і падтасоўвае факты».

Заклікаў устрымацца ад удзелу ў конкурсе і адзін з кіраўнікоў фонду Сяргей Будкін.

«Ці вы хочаце, каб ваш выступ паказалі пасьля вечаровага прапагандысцкага выданьня, дзе прадстаўнік рэжыму ў пагонах заяўляе, што будзе страляць у тых, хто нязгодны зь яго пазыцыяй? Ці пасьля сцэны „прызнаньня ў дэстабілізацыі сытуацыі“ студэнта ці маладой маці, выбітага ў выніку допытаў, шантажу і катаваньняў? Ці вы сапраўды хочаце быць у этэры, на адным канале, разам з гэтым усім трэшам і хлусьнёй?»

На сваёй старонцы ў фэйсбуку Будкін папрасіў беларусаў ведаць, што іх талент абавязкова прыдасца ў новай Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG