Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дылемы ўлады наконт бел-чырвона-белага сьцяга: Забараніць нельга дазволіць


Якія перавагі і хібы для ўлады ў забароне і ў дазволе бел-чырвона-белага сьцяга? Якая частка беларускага грамадзтва падтрымлівае гэты сьцяг? Якім будзе плён наратыву Лукашэнкі пра генацыд беларускага народу?

Над гэтымі тэмамі ў інтэрвію Свабодзе разважае палітоляг, каардынатар праграмы «Замежная палітыка Беларусі» Рады міжнародных адносінаў «Менскі дыялёг» Дзяніс Мельянцоў.

  • Мой пост быў пра тое, як у грамадзтве ставяцца да бчб-сьцяга
  • Вялікая частка грамадзтва лічыць гэты сьцяг сваім, хай і не пераважная большасьць
  • У сыстэме дзяржаўнага кіраваньня ёсьць розныя плыні: ёсьць тыя, хто адназначна выступае за забарону сьцяга, ёсьць іншыя — тыя, хто мяркуе, што трэба танчэй працаваць з нацыянальнай сымболікай, што ня трэба ствараць расколы на пустым месцы
  • Якім будзе канчатковае рашэньне — я ня ведаю
  • Учора ад Лукашэнкі быў адзін сыгнал, раней былі іншыя
  • Тое, што цяпер адбываецца вакол бчб-сьцяга, трэба інтэрпрэтаваць з гледзішча не гістарычнага, а палітычнага
  • Тыя людзі, якія выходзілі на пратэсты пасьля жніўня 2020 году, карысталіся гэтым сьцягам і яны супраць існай улады
  • Для ўлады гэта ворагі, іх сымболіка — варожая сымболіка і таму зь ёй трэба так ці інакш разабрацца
  • Адзін з магчымых варыянтаў, як «разабрацца» — надаць статус гістарычна-культурнай каштоўнасьці, але абмежаваць легальныя магчымасьці ёю карыстацца
  • Беспрэцэдэнтныя паводле маштабу пратэсты атаясамілі сябе з гэтым сьцягам, а гэты сьцяг — з сабой
  • Калі б сымбалем пратэсту заставалася белая стужка, наўрад ці яе б называлі нацысцкім сымбалем
Дзяніс Мельянцоў
Дзяніс Мельянцоў
  • Я лічыў і лічу бчб-сьцяг эстэтычна больш прывабным
  • Гэты сьцяг — гэта колеравая раскладка гербу «Пагоня»
  • Калі мы выбудоўваем доўгатэрміновы гістарычны наратыў — ад ВКЛ і БНР, мы павінныя знайсьці месца для бчб-сьцяга і да «Пагоні»
  • У бчб-сьцягу ня толькі БНРаўская гісторыя
  • Можа быць у будучыні варта правесьці яшчэ адзін рэфэрэндум, які сьцяг патрэбны краіне
  • Гэтаму сьцягу было месца і найноўшай гісторыі
  • Можна прыгадваць, што яго выкарыстоўвалі калябаранты, а можна — што пад ім у 1994 годзе даваў прэзыдэнцкую прысягу Аляксандар Лукашэнка
  • Дзяржава павінная быць заміральнікам, мэдыятарам, а ня бокам у канфлікце з пратэстам
  • Паводле апытаньняў напрыканцы 90-х і напачатку нулявых адносна невялікі адсотак падтрымліваў бчб-сьцяг, пасьля таго, як ён стаў атаясамляцца з нацыяналістычным наратывам
  • Людзі сталі забывацца, што ён калісьці быў дзяржаўным
  • Недзе ў дзясятыя гады, асабліва ў апошнія 5 гадоў, дзяржава стала больш спрыяльна ставіцца да разнастайных праяваў нацыянальнага
  • Гэта пачало ўспрымацца ў адрыве ад «бнфаўства», ад апазыцыйнасьці
  • І трэцяя хваля — гэта пратэст, які цалкам разарваў сувязь гэтага сьцягу з тытульнай апазыцыяй
  • Паводле маіх адчуваньнях, экстрапалюючы дадзеныя апытаньняў, гэта 30-40% сымпатызантаў бчб-сьцягу
  • Заявай пра генацыд беларускага народу беларускія ўлады спрабуюць палітызаваць гэтае пытаньне, ператварыць яго ў нейкі аналяг Галакосту, каб мінімізаваць выпады Захаду ў свой бок
  • Ёсьць аргумэнт ad Hitlerum
  • Можна навесіць такі ярлык, нават калі там не было асаблівай сувязі
  • Рамуальд Райс ваяваў супраць Саветаў, супраць камуністаў
  • У ідэалягічным наратыве ставіцца калі знак роўнасьці паміж ім і нацыстамі, прынамсі ўсталёваецца зьвязка ці падабенства
  • Палітычнае дзеяньне не патрабуе юрыдычнага доказу
  • Навешваньне ярлыкоў уплывае на грамадзкую сьвядомасьць
  • Бчб-сьцяг сапраўды выкарыстоўваўся калябарантамі, але няма сьведчаньняў, што ён выкарыстоўваўся пра масавых расправах
  • Калябаранты выкарыстоўвалі бчб-сьцяг, яны так ці інакш дапамагалі нацыстам — праз гэты лінк у дзяржаўнай ідэалёгіі сьцяг прывязваецца да масавых расправаў

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG