Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вывесіў канадзкі сьцяг — атрымаў 15 сутак


За гэты сьцяг гаспадар кватэры атрымаў 15 сутак / Фота: Эўрарадыё​

Маладая сямейная пара Сяргей і Алеся, якія жывуць у Цэнтральным раёне Менску, зазналі непрыемнасьці, вывесіўшы ў акне канадзкі сьцяг, паведамляе Euroradio.

У жніўні яны вывесілі ў акне сваёй кватэры бел-чырвона-белы сьцяг. Ён пратрымаўся там да сьнежня — тады ўлады пачалі масава караць за сьцягі ў вокнах як за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства.

Пара вырашыла абысьці сыстэму: зьняла беларускі сьцяг, але пакінула «Пагоню», а побач вывесіла іншы сьцяг тых самых колераў — канадзкі. Пара расказвае:

«У сьнежні нам пачалі тэлефанаваць участковыя, прыходзіць пад вокны „ціхары“. Прасілі, каб мы зьнялі сьцяг і „Пагоню“. Мы ім тлумачылі, што гэта сьцяг Канады, а яны казалі: „Зьняць“».

Вынік: Сяргей атрымаў 15 сутак, афіцыйна — за непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўніка міліцыі. Сьцяг сілавікі забралі з сабой.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG