Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыкана-кітайская сустрэча на высокім узроўні: ці ёсьць прарыў


Амэрыкана-кітайскія перамовы на Алясцы

На Алясцы адбыліся амэрыкана-кітайскія перамовы на высокім узроўні, у іх узялі ўдзел дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкэн, дарадца па нацыянальнай бясьпецы ЗША Джэйк Саліван, чалец палітбюро ЦК КПК Ян Цзэчы і міністар замежных справаў КНР Ван І.

Дзяржсакратар Энтані Блінкен падчас перамоваў у Анкорыджы сказаў чальцу палітбюро ЦК КПК Ян Цзэчы і міністру замежных справаў КНР Ван І, што амэрыканскі бок мае намер агучыць сваю «глыбокую заклапочанасьць» з нагоды дзеяньняў Кітая ў Сіньцзяне, Ганконгу і Тайвані, а таксама з нагоды кібэратакі на Злучаныя Штаты і эканамічнага ціску на іх саюзьнікаў.

Адміністрацыя Байдэна назвала адносіны ЗША і Кітая «галоўным геапалітычным выпрабаваньнем XXI стагодзьдзя».

Кітайскія ўлады разглядаюць сустрэчу ў Анкорыджы як магчымасьць перазагрузіць адносіны пасьля напружаных гадоў прэзыдэнцтва Дональда Трампа.

Як паведамляе Інтэрфакс, пасьля перамоваў з Блінкэнам і Саліванам Ян Цзэчы заявіў, што кансультацыі паказалі: паміж бакамі захоўваюцца сур’ёзныя супярэчнасьці.

Паводле цэнтральнага кітайскага тэлебачаньня, Ян Цзэчы і Ван І «настойліва заклікалі Злучаныя Штаты выконваць прынцып аднаго Кітаю», спыніць афіцыйныя абмены і вайсковыя кантакты паміж Злучанымі Штатамі і Тайванем, продаж Тайваню амэрыканскай зброі. Кітай таксама заявіў пра недапушчальнасьць умяшаньня ва ўнутраныя справы Ганконгу і Сіньцзяна.

У Белым доме заяўляюць, што не чакаюць ніякіх прарываў.

«Я не асабліва веру, што мы здолеем пераканаць Кітай ў памылковасьці яго падыходу і правільнасьці нашага ўсяго за пару гадзін перамоваў», — адзначыла крыніца «Голасу Амэрыкі» у адміністрацыі ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG