Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Кітаю заявіў, што ў зьнешняй палітыцы краіны няма месца саступкам


Міністар замежных спраў Кітаю Ван І

Міністар замежных спраў Кітаю Ван І на сваёй штогадовай прэс-канфэрэнцыі 7 адзначыў рашучасьць кітайскага кіраўніцтва адстойваць свае інтарэсы, не паддаючыся на ціск звонку.

Міністар выступаў са сваім пасланьнем на працягу 1 гадзіны 40 хвілін. Француская газэта Le Monde адзначае, што Пэкін «не гатовы ісьці ні на якія саступкі ні ў якім пытаньні». Гэтая заява, піша газэта, адносіцца як да Сіньцзяну, Ганконгу і Тайваню, так і да свабоды мараплаўства ў Паўднёва-Кітайскім моры, тэрытарыяльных рознагалосьсяў зь Японіяй і памежнага канфлікту зь Індыяй.

Журналісты зьвярнулі ўвагу на словы кіраўніка МЗС Кітаю пра ролю камуністычнай партыі. Паводле Ван І, гэтая роля зьяўляецца «асноватворнай». 100-годзьдзе Камуністычнай партыі Кітаю, якое будзе адзначацца сёлета, міністар назваў толькі «прэамбулай да вялікай справы, якую трэба будзе ажыцьцяўляць у бліжэйшым тысячагодзьдзі».

У Пэкіне лічаць, што дзяржавы, якія крытыкуюць Кітай, дзейнічаюць нядобрасумленна. Напрыклад, Індыя, паводле слоў Ван І, выкарыстоўвае «аднабаковыя правакацыі», якія ня могуць служыць вырашэньню тэрытарыяльнага спрэчкі. Пэкін таксама перасьцерагае Японію ад выкарыстаньня ўзброенай сілы ў адносінах з Кітаем. Кіраўнік МЗС Кітаю заклікаў Японію ўспрымаць Кітай аб’ектыўна і разумна і не дапускаць памылковых дзеяньняў, адзначае Le Monde.

Агенцтва «Інтэрфакс» зьвярнула ўвагу на тую частку выступу міністра, якая тычыцца адносінаў з Расеяй. «Кітай і Расея заўсёды былі апорай міру і стабільнасьці ва ўсім сьвеце», — падкрэсьліў Ван І. «Чым больш няўстойлівы i трывожны сьвет — тым больш рашучым будзе супрацоўніцтва Кітаю і Расеі. Гэта ня толькі досьвед гісторыі, але і патрабаваньні часу», — падкрэсьліў міністар замежных спраў Кітаю Ван І.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG