Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За ўзлом пошты дэпутата Давыдзькі СК завёў крымінальную справу празь дзень пасьля заявы


Генадзь Давыдзька
Генадзь Давыдзька

Сьледчы камітэт адрэагаваў на заяву дэпутата Палаты прадстаўнікоў, кіраўніка праўладнай арганізацыі «Белая Русь» Генадзя Давыдзькі пра ўзлом ягонай пошты. Пачалі крымінальную справу.

«Паводле сьледзтва, 17 сакавіка невядомыя ажыцьцявілі несанкцыянаваны доступ да электроннай паштовай скрынкі, уладальнікам якой зьяўляецца дэпутат Палаты прадстаўнікоў. Ад імя згаданай асобы яны разаслалі паведамленьні, якія зьмяшчаюць не адпаведную рэальнасьці інфармацыю», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

Пачата крымінальная справа паводле ч.2 арт. 349 (несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі з карысьлівай ці іншай асабістай зацікаўленасьці). Санкцыя за гэта прадугледжвае да 2 гадоў пазбаўленьня волі.

17 сакавіка шэраг незалежных СМІ атрымалі на рэдакцыйную пошту ліст за подпісам Генадзя Давыдзькі, у якім ён нібыта заклікаў сваіх калег-дэпутатаў датэрмінова вызваліць Аляксандра Лукашэнку ад пасады.

Пазьней сам Давыдзька заявіў, што яго пошту ўзламалі і рассылаюць «дурныя лісты».

Пракуратуры Беларусі спатрэбілася 100 дзён, каб завесьці справу паводле факту сьмерці актывіста і мастака Рамана Бандарэнкі. Іншыя сьмерці і раненьні ўдзельнікаў пратэстаў пасьля сфальшаваных выбараў 2020 году ня сталі падставай для завядзеньня крымінальных спраў. На тысячы заяваў зьбітых і катаваных сілавікамі грамадзян аб завядзеньні крымінальных спраў Сьледчы камітэт адказаў нэгатыўна або не адказаў зусім.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG