Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як выглядае Зьміцер Фурманаў у судзе пасьля галадоўкі. ФАТАФАКТ


Уладзімер Кніга, Зьміцер Фурманаў і Яўген Разьнічэнка на судзе, 17 сакавіка
Уладзімер Кніга, Зьміцер Фурманаў і Яўген Разьнічэнка на судзе, 17 сакавіка

Справу, паводле якой судзяць трох фігурантаў за пікет у Горадні, на якім затрымалі Сяргея Ціханоўскага, працягнулі разглядаць у судзе Кастрычніцкага раёну Горадні 17 сакавіка.

На пачатку паседжаньня судзьдзя запыталася ў Зьмітра Фурманава, як той сябе адчувае. Фурманаў адказаў, што прымальна і ўжо пачаў прымаць ежу.

Фурманаў абвясьціў галадоўку 9 сакавіка на знак пратэсту супраць умоваў, у якіх яго ўтрымліваюць. Яго зьмясьцілі ў карцар зь невядомых яму прычын, а за межамі камэры водзяць у кайданках, як небясьпечнага злачынцу. 15 сакавіка Фурманаў спыніў галадоўку.

Суд працягнуў разгляд пісьмовых матэрыялаў па абвінавачаным Уладзімеру Кнізе.

Фігурантаў трое: Зьміцер Фурманаў, Яўген Разьнічэнка, Уладзімер Кніга. Іх затрымалі ў сувязі зь пікетам 29 траўня разам зь Сяргеем Ціханоўскім. Іх вінавацяць у арганізацыі дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак (артыкул 342), Кнігу і Разьнічэнку — таксама ў гвалце ў дачыненьні да міліцыянтаў (364 артыкул).

Усе трое прысутнічалі на пікеце 29 траўня мінулага году ў Горадні. Зьміцер Фурманаў зьбіраў подпісы за Сьвятлану Ціханоўскую. Яго забралі зь пікету невядомыя разам з крэслам. Яўген Разьнічэнка падтрымаў міліцыянта Казлоўскага, які падаў на яго, каб той ня ляснуўся аб зямлю. Былога амапаўца Ўладзімера Кнігу забралі празь некалькі дзён, калі ён дапамагаў камандзе Ціханоўскай ставіць палатку для збору подпісаў.

Пацярпелых чацьвёра: участковыя Ленінскага РАУС Уладзімер Казлоўскі і Аляксандар Хваленя, амапаўцы Дзьмітры Рахунок і Віктар Буднік. Казлоўскі ўпаў пасьля мітусьні на Савецкай плошчы, Хваленя хадзіў з рупарам і ў інфармацыйнай камізэльцы. Двое апошніх затрымлівалі Ціханоўскага.
Справу разглядае судзьдзя Вольга Бекушава. Пракурор Мікіта Мысьлівец.

Гэтая публікацыя паадрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG