Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускай асацыяцыі журналістаў вярнулі сэйф і пячатку, разблякавалі рахунак


Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец пасьля ператрусу ў офісе арганізацыі. Менск, 16 лютага.

БАЖ аднавіў працу ў поўным аб'еме і рыхтуецца да зьезду.

Старшыню Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца 16 сакавіка чарговы раз дапыталі ў якасьці сьведкі ў цэнтральным апараце Сьледчага камітэту, паведамляе тэлеграм-канал арганізацыі.

Пасьля допыту БАЖ вярнулі сэйф са статутам і пячаткай. Напярэдадні, 15 сакавіка, зьнялі арышт з банкаўскага рахунку асацыяцыі.

12 сакавіка Сьледчы камітэт разблякаваў офіс БАЖ па вуліцы Кальварыйскай, які быў апячатаны з 16 лютага, калі там прайшоў ператрус.

Андрэй Бастунец ужо некалькі разоў хадзіў на допыты ў Сьледчы камітэт. Ён дае паказаньні паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Зь яго ўзялі падпіску аб невыдаваньні зьвестак сьледзтва.

Чарговы зьезд «Беларускай асацыяцыі журналістаў» заплянаваны на 16 красавіка. Цяпер ідзе вылучэньне дэлегатаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG