Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт разблякаваў офіс Беларускай асацыяцыі журналістаў


Падчас ператрусу ў офісе БАЖ, 16 лютага

БАЖ ня быў «дома» амаль месяц. Тэхніку, сэйф, пячатку і дакумэнты ім не вярнулі.

Беларуская асацыяцыя журналістаў паведаміла пра вяртаньне ў менскі офіс на вул. Кальварыйскай, 16. Офіс разблякавалі пасьля ператрусу — ён быў апячатаны з 16 лютага.

Ператрус ладзілі ў межах крымінальнай справы за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Старшыню БАЖ дапыталі ў Сьледчым камітэце ў якасьці сьведкі.

Цяпер БАЖ, нягледзячы на адсутнасьць канфіскаваных тэхнікі, дакумэнтаў і пячаткі, зьбіраецца аднавіць працу, запрашае калегаў у госьці. І просіць фінансавай падтрымкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG