Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да рэдактара «Виртуального Бреста» прыйшлі зь ператрусам

абноўлена

У Андрэя Кухарчыка, рэдактара сайту «Виртуальный Брест», правялі ператрус, паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У яго забралі кампутар, тэлефон і некалькі старых цьвёрдых дыскаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, гаворка ідзе пра «карагодную» справу, шукаюць фота.

Летась у жніўні «Виртуальный Брест» трапіў у сьпіс рэсурсаў, доступ да якіх заблякаваны на загад Міністэрства інфармацыі.

13 верасьня падчас акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў сотні берасьцейцаў выйшлі на скрыжаваньне праспэкта Машэрава і бульвара Касманаўтаў, дзе сталі ў карагод. Тады сілавікі ўжылі супраць пратэстоўцаў вадамёт. У «карагоднай справе» — дзясяткі чалавек.

Тыдзень таму, 16 лютага, правялі ператрусы ў офісах 4 арганізацый і ў кватэрах больш як 40 журналістаў, праваабаронцаў, актывістаў у розных гарадах Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG