Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачала працу афіцыйная Канстытуцыйная камісія, акумулятарны завод пад Берасьцем прызналі бясьпечным. Найважнейшае за 15 сакавіка


Мікола Статкевіч і Сяргей Ціханоўскі, пратэст на Камароўцы ў Менску, травень 2020

15 сакавіка пачала працу Канстытуцыйная камісія, якая будзе зьбіраць прапановы і распрацоўваць зьмены ў Асноўны закон Беларусі

Больш за 8 гадоў зьняволеньня прысудзілі гальшанцу за перапіску ў чаце. Мужчыну абвінавацілі адразу па некалькіх артыкулах: падбухторваньне да акту тэрарызму, незаконныя набыцьцё, захоўваньне боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама зьнішчэньне афіцыйных дакумэнтаў. Сам ён прызнаў віну толькі ў пашкоджаньні пастановы на ператрус.

Судзьдзя Ленінскага раённага суду Берасьця Дзьмітры Шурын абвясьціў выракі для чарговых абвінавачаных паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак) за мірную акцыю пратэсту 13 верасьня 2020 году

На выходных у Менску, Магілёве і Крэве сілавікі затрымалі прынамсі 17 чалавек

Сяргей Ціханоўскі з-за кратаў ацаніў сытуацыю ў Беларусі і эфэктыўнасьць пратэстаў

Справу супраць Міколы Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага і іх паплечнікаў накіравалі ў суд

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі прынялі супольную заяву, у якой патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызваленьня з-пад варты Юліі Бодак і Ігара Банцэра і спыненьня крымінальнага перасьледу ў дачыненьні да іх

Мастачку Лізу Ганчарову асудзілі на 15 сутак за акцыю, у якой яна не ўдзельнічала

Камісія па ўводу ў эксплюатацыю акумулятарнага заводу пад Берасьцем завяршыла працу. Прадпрыемства атрымала поўны пакет дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць адпаведнасьць патрабаваньням экалягічнай бясьпекі і надзейнасьці

Кіраўнік ПВТ Янчэўскі заявіў пра выдатныя вынікі працы парку ў 2020 годзе

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG