Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьцяпан Пуціла заявіў, што каманда Nexta дыстанцуецца ад каардынацыі пратэстаў у Беларусі


Сьцяпан Пуціла.
Сьцяпан Пуціла.

За 5 дзён фільм пра Лукашэнку паглядзелі больш за 5 мільёнаў разоў.

Адзін з адміністратараў прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім телеграм-каналу Nexta Сьцяпан Пуціла заявіў, што фільм-расьсьледаваньне аб маёмасьці і злоўжываньнях Аляксандра Лукашэнкі «Лукашэнка. Залатое дно» ягоная каманда не плянавала выпускаць пад вясновыя пратэсты.

Пра гэта ён распавёў у інтэрвію сайту DW.

«Мы больш не дапамагаем людзям у каардынацыі пратэстаў. У жніўні з-за блякаваньня інтэрнэту яны прасілі нас дапамагаць трохі каардынаваць іх дзеяньні, распавядаць, дзе хто зьбіраецца. Цяпер мы ўжо адышлі ад гэтага, таму што людзі арганізуюцца самі», — сказаў Пуціла.

Што да працягу расьсьледаваньня, Пуціла адзначыў, што каманда плянуе выпусьціць новую сэрыю праз тры тыдні.

«Спадзяюся, што так і атрымаецца зрабіць. Пастараемся больш не зьнікаць. Вучымся на сваіх памылках. І ўсё арганізуем так, як трэба», — адзначыў Сьцяпан Пуціла.

За 5 дзён фільм пра Лукашэнку паглядзелі больш за 5 мільёнаў разоў. Сам Лукашэнка заявіў, што ён яго не глядзеў, але лічыць, што ў ім хлусьня, што нічога ў беларускага народу ён ня скраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG