Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агенцтва глябальных мэдыя запатрабавала ад афіцыйнага Менску выпусьціць Ігара Лосіка


Келу Чао

Амэрыканскае агенцтва глябальных мэдыя (USAGM) асудзіла рашэньне прад’явіць новыя абвінавачаньні беларускаму блогеру і кансультанту Радыё Свабода Ігару Лосіку, які ўтрымліваецца пад вартай больш за 260 дзён.

Як гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні USAGM, рашэньне паставіць журналісту ў віну чарговы артыкул прымаў беларускі ўрад, палітвязьня трымаюць у турме па ілжывых абвінавачаньнях.

Выканаўца абавязкаў галоўнага выканаўчага дырэктара USAGM Келу Чао запатрабавала ад афіцыйнага Менску зьняць усе абвінавачаньні супраць Ігара Лосіка і вызваліць яго.

«Недапушчальна, што рэпартаж пра выбары ў Беларусі каштаваў паважанаму журналісту свабоды», — заявіла Келу Чао.

11 сакавіка неадкладна вызваліць Ігара Лосіка ад Лукашэнкі запатрабаваў прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Джэймі Флай.

Жонка палітвязьня Дар’я Лосік зьвярнулася да Лукашэнкі, каб той адказаў ёй, чаму яе муж дзевяць месяцаў знаходзіцца ў турме.

Крымінальны перасьлед Ігара Лосіка

На адміністратара суполкі «РБ головного мозга» і фрылансэра-кансультанта Радыё Свабода Ігара Лосіка завялі крымінальныя справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («падрыхтоўка да парушэньня грамадзкага парадку») і ч. 2 арт. 293 («падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках»).

Лосіка затрымалі 25 чэрвеня 2020 года пасьля ператрусу дома ў Баранавічах. На ягоны тэлеграм-канал «РБ головного мозга» ў той момант былі падпісаныя 167 тысяч чалавек.

Ігар Лосік актыўна асьвятляў падзеі выбараў прэзыдэнта Беларусі. Праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем.

15 сьнежня пасьля выстаўленьня другога абвінавачаньня Ігар Лосік абвясьціў галадоўку пратэсту і трымаў яе да 25 студзеня.

11 сакавіка 2021 года Лосіку выставілі новае абвінавачаньне. На знак пратэсту Ігар пашкодзіў сабе запясьце на вачах у адваката і сьледчага, а таксама абвясьціў сухую галадоўку. За гэта Лосіка зьмясьцілі ў карцар сьледчай турмы Жодзіна. Там ён прабыў пяць дзён, чатыры зь якіх трымаў сухую галадоўку.

Па якім артыкуле Лосіку выставілі новыя абвінавачаньні, невядома. Ягоны адвакат Дзьмітрый Лепрэтар пад падпіскай аб неразгалошваньні.

Дома Ігара чакаюць жонка і двухгадовая дачка. Жонка прыяжджала да месца закрытага суду і дзяжурыла каля будынку, нават ня маючы шанцаў зайсьці і пабыць на працэсе.

14 сьнежня ў будынку СІЗА-3 ў Гомлі судзьдзя Мікалай Доля вынес выракі 6 падсудным:

  • Ігару Лосіку прысудзілі 15 гадоў зьняволеньня,
  • Арцёму Сакаву — 16 гадоў,
  • Міколу Статкевічу — 14 гадоў,
  • Дзьмітрыю Папову — 16 гадоў,
  • Сяргею Ціханоўскаму — 18 гадоў,
  • Уладзімеру Цыгановічу — 15 гадоў зьняволеньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG