Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча пакідае за сабой права на «адэкватны адказ» у сувязі з высылкай двух консулаў з Горадні


Польскі кансулят у Горадні

Міністэрства замежных спраў Польшчы пакідае за сабой права на адэкватны адказ пасьля рашэньня афіцыйнага Менску выслаць двух польскіх консулаў з Горадні.

Пра гэта паведаміў намесьнік міністра замежных спраў Марцін Пшыдач на сваёй старонцы ў Twitter.

11 сакавіка МЗС Беларусі ўручыў часоваму паверанаму ў справах Польшчы Марціну Вайцяхоўскага ноту, у якой кіраўніку і консулу генэральнага консульства ў Горадні прапанавана пакінуць тэрыторыю краіны цягам 48 гадзін.

«У сувязі з празьмерным, асымэтрычным і дэструктыўным адказам Польшчы на правамоцнасьць і матываванае рашэньне Беларусі ў дачыненні да консула Польшчы ў Берасьці Ежы Цімафеюка польскаму боку даведзена рашэньне аб немэтазгоднасьці прысутнасьці на тэрыторыі Беларусі кіраўніка і консула Генэральнага консульства ў Горадні», — гаворыцца ў паведамленьні МЗС.

10 сакавіка Марцін Пшыдач паведаміў, што адзін з супрацоўнікаў беларускай амбасады ў Варшаве абвешчаны пэрсонай нон грата — у адказ на варожыя і неабгрунтаваныя дзеяньні беларускіх уладаў у дачыненьні да польскага консула ў Берасьці.

У той жа дзень пракурор Берасьця пачаў крымінальную справу ў сувязі з правядзеньнем у горадзе мерапрыемства, прысвечанага «дню праклятых салдатаў».

У гэтай справе ўжо затрымалі аднаго з сузаснавальнікаў «Польскай школы».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG