Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Лосік зноў галадае; судовы канвэер не спыняецца. Найважнейшае за 11 сакавіка


Найважнейшыя падзеі 11 сакавіка.

Сёньня Ігару Лосіку, кансультанту Радыё Свабода і адміністратару тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга», выставілі новае абвінавачаньне. Па якім артыкуле — пакуль невядома. Пасьля гэтага на вачах у сьледчага і адваката ён спрабаваў парэзаць сабе рукі і абвясьціў на знак пратэсту сухую галадоўку.

11 сакавіка ў Беларусі працягваў працаваць судовы канвэер.

Палітвязень Сяргей Пятрухін, якога трымаюць у сьледчым ізалятары Магілёва, парэзаў сабе вены, пратэстуючы супраць антысанітарыі ў камэры і кантынгенту, зь якім ён мусіць у ёй знаходзіцца. За гэта яго адправілі ў карцар.

Блогеру і палітвязьню Сяргею Ціханоўскаму паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу пагражае пакараньне да 15 гадоў зьняволеньня.

Тэлеграм-канал прэс-сакратара Аляксандра Лукашэнкі паведаміў пра звальненьне Івана Наскевіча з пасады старшыні Сьледчага камітэту. Новым старшынём Сьледчага камітэту Беларусі Лукашэнка прызначыў Дзьмітрыя Гару, які да сёньня працаваў на пасадзе намесьніка генэральнага пракурора.

Міністэрства замежных спраў Беларусі 11 сакавіка паведаміла часоваму паверанаму ў справах Польшчы ў Беларусі Марціну Вайцяхоўскаму аб немэтазгоднасьці прысутнасьці на тэрыторыі краіны кіраўніка Генэральнага консульства Польшчы ў Горадні.

Эўрапейскі вяшчальны зьвяз паведаміў Белтэлерадыёкампаніі, што песьня «Я навучу цябе» гурту «Галасы ЗМеста» ў тым выглядзе, у якім яна ёсьць цяпер, ня можа прадстаўляць Беларусь у конкурсе «Эўравізія-2021».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG