Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдова першай у Эўропе атрымала вакцыну ад COVID-19 AstraZeneca бясплатна


Moldova - AstraZeneca HEALTH-CORONAVIRUS/GERMANY
Moldova - AstraZeneca HEALTH-CORONAVIRUS/GERMANY

Малдова стала першай эўрапейскай краінай, якая бясплатна атрымала вакцыну ад каранавірусу праз адмысловую плятформу COVAX. Пра гэта паведаміла прэзыдэнтка краіны Мая Санду

Кіраўніца дзяржавы асабіста сустрэла ў аэрапорце партыю вакцыны AstraZeneca. 14 400 доз прэпарата прызначаныя для імунізацыі мэдыкаў. Санду спадзяецца, што гэта дапаможа зьнізіць хуткасьць распаўсюджваньня COVID-19.

Праграма COVAX прызначана для забесьпячэньня вакцынай бедных краінаў. Першай бясплатныя прэпараты атрымала Гана.

У лютым у Малдове зарэгістравалі расейскую вакцыну «Спутник V». Экс-прэзыдэнт Ігар Дадон тады сказаў, што пастаўкі прэпарата ў краіну пачнуцца ў самы бліжэйшы час.

У Малдове пражывае чатыры мільёны чалавек. З пачатку пандэміі ў краіне зафіксавана больш за 190 тысячаў захворваньняў на COVID-19. Памерлі больш за чатыры тысячы пацыентаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG