Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненьні да ўкраінскага алігарха Каламойскага


Ігар Каламойскі
Ігар Каламойскі

ЗША ўводзяць санкцыі ў дачыненьні да ўкраінскага бізнэсоўца Ігара Каламойскага па абвінавачваньнях у датычнасьці да карупцыі. Пра гэта заявіў кіраўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту Энтані Блінкен.

Паводле яго, санкцыі зьвязаныя зь дзейнасьцю Каламойскага на пасадзе кіраўніка Днепрапятроўскай вобласьці ў пэрыяд з 2014 па 2015 год.

У заяве гаворыцца, што бізнэсмэн выкарыстаў палітычны ўплыў і сваю пазыцыю для асабістага ўзбагачэньня і тым самым падрываў вяршэнства закону і дэмакратычныя інстытуты ва Ўкраіне.

У заяве таксама гаворыцца, што ЗША выказваюць занепакоенасьць і цяперашняй дзейнасьцю бізнэсоўца, і тым, як гэта адбіваецца на дэмакратычных працэсах Украіны.

Каламойскаму і членам яго сям’і забароняць уезд у ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG