Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага апазыцыянэра Навальнага прывезьлі ў калёнію ва Ўладзімірскай вобласці


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Палітык Аляксей Навальны, этапаваны на гэтым тыдні з маскоўскага СІЗА «Матроская цішыня», дастаўлены ў калёнію ва Ўладзімірскай вобласці. Пра гэта паведамілі РБК у Грамадзкай назіральнай камісіі Масквы.

«Мы можам пацьвердзіць, што ён цяпер у адной з устаноў УФСВП Ўладзімірскай вобласьці. Цяпер ён на карантыне», — сказаў сябра Грамадзкай назіральнай камісіі Аляксей Мельнікаў.

Назіральнікі мяркуюць, што Навальны знаходзіцца ў ВК № 2 у горадзе Пакрове, аднак афіцыйна гэтая інфармацыя пакуль не пацьверджаная.

Пра тое, што Навальнага зьбіраліся даставіць у калёнію ў Пакрове, паведаміў напярэдадні сайт «Ярновости» са спасылкай на свае крыніцы. У нядзелю ўдзельнік фонду «Русь, якая сядзіць» Руслан Вахапаў са спасылкай на асуджаных гэтай калёніі пацьвердзіў «Адкрытым мэдыя», што Навальный сапраўды дастаўлены туды.

Паводле Вахапава, «прыёмку этапу» правялі строга паводле правілаў унутранага распарадку, нікога ня білі (хоць для гэтай калёніі, як пішуць «Адкрытыя мэдыя», біцьцё звычайная практыка). Зьняволеныя ВК № 2 баяцца, што пасьля прыбыцьця Навальнага ў калёніі могуць зрабіць больш жорсткі рэжым. «Зэкаў палохае невядомасьць, там усе ня рады зьяўленьню Навальнага — у іх толькі жыцьцё ў зьняволенні наладзілася, а цяпер могуць гайкі закруціць», — сказаў Вахапаў.

Паводле закону ФСВП павінна паведаміць сваякам пра месцазнаходжаньне вязьня ў дзесяцідзённы тэрмін.

  • 25 лютага палітыка этапавалі з маскоўскага СІЗА «Матроская цішыня», дзе ён знаходзіўся пасьля затрыманьня па вяртаньні зь Нямеччыны. ФСВП патрабавала замяніць Навальнаму умоўны тэрмін на рэальны, сьцьвярджаючы, што той не выконваў ўмовы выпрабавальнага тэрміну.
  • Сіманаўскі раённы суд Масквы прызначыў Навальнаму 3,5 года пазбаўленьня волі, замяніўшы ўмоўнае пакараньне на рэальны тэрмін. З улікам ужо адбытага хатняга арышту ён правядзе ў калёніі 2,5 года.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG