Блогеру і палітыку Сяргею Ціханоўскаму, аўтару каналу «Страна для жизни», працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай да канца красавіка. Пра гэта паведаміла ягоная адвакатка Натальля Мацкевіч агенцыі «Интерфакс-Запад».
Папярэдні тэрмін утрыманьня заканчваўся 28 лютага.
Ціханоўскага затрымалі 29 траўня ў Горадні на пікеце ў падтрымку вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай.
Яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў і распальваньні варожасьці.