Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭСПЧ запатрабаваў неадкладна вызваліць Аляксея Навальнага


Аляксей Навальны ў Страсбуры, лістапад 2018
Аляксей Навальны ў Страсбуры, лістапад 2018

Эўрапейскі суд правоў чалавека запатрабаваў ад Расеі неадкладна вызваліць Аляксея Навальнага ў рамках забесьпячальных мераў для ягонага звароту.

Копія дакумэнту апублікаваная на сайце апазыцыйнага палітыка.

Згодна з рэглямэнтам суду, у выключных выпадках ён можа прыняць забесьпячальныя меры, якія зьяўляюцца абавязковымі для выкананьня. Гэта робіцца ў выпадках, калі суд прыходзіць да высновы, што непрыняцьце мер ставіць заяўніка пад рэальную рызыку. Аднак расейскае Міністэрства юстыцыі напярэдадні заявіла, што не плянуе выконваць гэтае патрабаваньне.

У лютым суд у Маскве прыняў рашэньне адправіць Навальнага ў калёнію на 2 гады і 8 месяцаў паводле прысуду аб махлярстве, вынесенага ў 2014 годзе. У 2017 годзе Эўрапейскі суд правоў чалавека пастанавіў, што так званая справа «Іў Рашэ», паводле якой апазыцыянэр быў асуджаны, парушыла права Навальнага на справядлівы судовы разбор, і расейскія ўлады павінны выплаціць яму кампэнсацыю. Але Вярхоўны суд Расеі прызнаў прысуд законным і адмовіўся яго мяняць.

Прадстаўнік прэс-службы расейскага Міністэрства юстыцыі заявіў агенцтву ТАСС, што прыняцьце рашэньня аб неадкладным вызваленьні ў ведамстве лічаць «неабгрунтаваным і грубым умяшаньнем у працу судовай сыстэмы сувэрэннай дзяржавы».

У міністэрстве заявілі, што такое рашэньне ня можа падлягаць выкананьню, і назвалі яго «пераходам чырвонай рысы».

На пачатку лютага камітэт міністраў Рады Эўропы прыняў да разгляду скаргу Навальнага на невыкананьне Масквой рашэньняў Эўрапейскага суду. Прадстаўнікі Навальнага ад ягонага імя паведамілі камітэту міністраў пра нежаданьне расейскіх уладаў «нават рабіць выгляд», што яны прымаюць рашэньні ЭСПЧ.

У выпадку, калі камітэт прызнае скаргу Навальнага абгрунтаванай, гэта можа стаць тэмай яшчэ аднаго разгляду ў тым самым судзе, а правы Расеі ў Радзе Эўропы могуць быць прыпыненыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG