Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зварот у падтрымку адвакаткі Людмілы Казак, якая абараняе Калесьнікаву, падпісалі больш 100 яе калег


Людміла Казак
Людміла Казак

109 адвакатаў выступілі ў абарону сваёй калегі Людмілы Казак і просяць не пазбаўляць яе ліцэнзіі.

Яны падпісаліся пад адкрытым зваротам да Кваліфікацыйнай камісіі ў пытаньнях адвакацкай дзейнасьці пры Міністэрстве юстыцыі. Зварот утрымлівае просьбу не разглядаць пытаньне аб пазбаўленьні ліцэнзіі адвакаткі Марыі КалесьнікавайЛюдмілы Казак, а таксама іншых калег, піша БелаПАН.

Падставай для разгляду пытаньня ў дачыненьні Людмілы Казак Міністэрства юстыцыі палічыла «адміністратыўнае правапарушэньне», прадугледжанае артыкулам 23.4 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях Рэспублікі Беларусь. Гэта расцанілі як «правіну, несумяшчальную са званьнем адваката» і прызначылі разгляд на 19 лютага.

«Прыцягненьне да адміністрацыйнай адказнасьці за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі выцякае з затрыманьня Людмілы Казак, зробленага, на нашу думку, з парушэньнямі закону і без законных падстаў», — лічаць адвакаты.

Скаргу на судовую пастанову ў той справе яшчэ не разглядаў Вярхоўны суд.

Акрамя таго, на іх думку, пытаньні ацэнкі дзеяньняў адвакатаў «павінны вырашацца тэрытарыяльнай калегіяй адвакатаў, сябрам якой зьяўляецца адвакат, а не Кваліфікацыйнай камісіяй пры Міністэрстве юстыцыі».

На гэты момант пад зваротам падпісаліся 109 адвакатаў. Збор подпісаў працягваецца.

Людміла Казак сказала, што ў сёньняшніх рэаліях улады любым надуманым спосабам імкнуцца прыбіраць няўгодных ім людзей, любога чалавека могуць схапіць на вуліцы і скласьці рапарт нібыта аб непадпарадкаваньні:

«Яны стварылі такую практыку, але калі-небудзь яна павернецца супраць іх».

Казак ня мае сумневаў, што справа аб яе адпаведнасьці адвакацкаму званьню разглядаецца менавіта ў сувязі зь яе працай па абароне палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай. Такім спосабам Калесьнікаву могуць пазбавіць ужо чацьвёртага адваката.

Раней Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката Калесьнікавай Аляксандра Пыльчанку, у дачыненьні двух іншых адвакатаў — Ільлі Салея і Максіма Знака пачалі крымінальныя справы. Салей знаходзіцца пад хатнім арыштам, Знак — пад вартай, абодвух прызналі палітвязьнямі. Яны падазраваныя ў крымінальнай справе па факце стварэньня і дзейнасьці Каардынацыйнай рады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG