Маці забітага Рамана Бандарэнкі зможа трапіць на суд над Барысевіч і Сарокіным толькі як звычайная наведніца

Алена Бандарэнка. Фота Tut.by
Алена Бандарэнка. Фота Tut.by

Суд будзе адкрыты, але апошнім часам на адкрытыя суды нярэдка не пускаюць наведнікаў — спасылаюцца на каранавірус.

Алена Бандарэнка — маці забітага Рамана Бандарэнкі — атрымала з суду Маскоўскага раёну Менску адказ на пытаньне аб тым, ці зможа яна трапіць на суд над над журналісткай Кацярынай Барысевіч і доктарам Арцёмам Сарокіным, якіх абвінавачваюць у раскрыцьці мэдычнай тайны аб стане здароўя і абставінах сьмерці яе сына.

У адказе гаворыцца толькі, што працэс будзе адкрыты. Алена Бандарэнка сумняецца, ці значыць гэта, што на суд пусьцяць ахвочых. Яна сказала Свабодзе 17 лютага: «Тэарэтычна я магу трапіць на суд, але як гэта будзе на практыцы, я ня ведаю».

У гэты дзень, напрыклад, ідзе суд над Віктарам Бабарыкам і фігурантамі «справы Белгазпрамбанку» — фармальна працэс адкрыты, але фактычна туды не пускаюць журналістаў недзяржаўных СМІ і многіх ахвочых, у тым ліку некаторых сваякоў падсудных. Пусьцілі толькі каля 20–30 звычайных наведнікаў і сваякоў падсудных паводле загадзя складзеных сьпісаў. Шматлікіх ахвочых не пускалі на фармальна адкрытыя паседжаньні ў справе журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай.

Чарга ахвотнікаў трапіць на суд Бабарыкі. Фота

1/11
17 лютага на першае пасяджэньне ў справе Віктара Бабрыкі не змаглі трапіць больш за сто чалавек. Пусьцілі толькі частку сваякоў падсудных, якія былі ў сьпісе. Са звычайных наведнікаў у залю трапілі 20-30 чалавек.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
2/11

3/11

4/11

5/11

6/11

7/11

8/11

9/11

10/11

11/11

Previous slide
Next slide

За выкраданьне й зьбіцьцё Рамана Бандарэнкі дагэтуль не завялі крымінальнай справы. Яго маці дагэтуль не прызналі пацярпелай.

2 сьнежня Алену Бандарэнку дапыталі ў Генпракуратуры, і падпісаны ёю пратакол ёсьць у матэрыялах расьсьледаваньня сьмерці Рамана. Пасьля таго допыту сьледчы папрасіў яе прыйсьці на допыт ужо ў справе Кацярыны Барысевіч і Арцёма Сарокіна 8 сьнежня, аднак за дзень да яго Алене перадалі праз адваката, што нікуды ісьці ўжо ня трэба.

Суд над журналісткай Tut.by Кацярынай Барысевіч і лекарам Арцёмам Сарокіным пачнецца 19 лютага а 10-й раніцы. Працэс будзе праходзіць у Доме правасудзьдзя. Іх абвінавачваюць у «разгалошваньні мэдычнай таямніцы, што прывяло да цяжкіх наступстваў» (ч. 3 арт. 178 КК РБ). Нагодай стаў апублікаваны 13 лістапада артыкул, у якім гаварылася, што ў крыві Рамана не было алькаголю. Родныя Бандарэнкі да журналісткі і доктара ня маюць ніякіх прэтэнзій. Лукашэнка публічна казаў, што Раман Бандарэнка нібыта быў п'яны.

​
XS
SM
MD
LG