У Менску ўшанавалі памяць забітага тры месяцы таму Рамана Бандарэнкі. Крымінальнай справы дагэтуль няма

Аляксандар Тарайкоўскі, Аляксандар Віхор, Генадзь Шутаў і Раман Бандарэнка, якія загінулі падчас пратэстаў 2020 году. Крымінальных спраў па фактах іх гібелі няма.
Аляксандар Тарайкоўскі, Аляксандар Віхор, Генадзь Шутаў і Раман Бандарэнка, якія загінулі падчас пратэстаў 2020 году. Крымінальных спраў па фактах іх гібелі няма.

Акцыі памяці Рамана Бандарэнкі прайшлі ў розных раёнах Менску: Сокал, Велазавод, плошча Якуба Коласа, Чыжоўка ў рамках флэшмобу #лентавпамятьоРоме.

Невядомыя пабілі і выкралі Рамана Бандарэнку 11 лістапада 2020 году. Пазьней ён памёр ад пабояў у менскім шпіталі хуткай дапамогі. Пракуратура Беларусі ўзяла расьсьледаваньне гэтага выпадку на сябе, але крымінальнай справы так і не завяла.

Затое завяла справу на журналістку і лекара, якія апублікавалі вынікі экспэртызы, што сьведчаць, што Раман Бандарэнка быў цьвярозы, у той час як Лукашэнка казаў, што ён нібыта быў п’яны.

Справу журналісткі Барысевіч і лекара Сарокіна, якія паведамілі, што Раман Бандарэнка быў цьвярозы, перадалі ў суд, працэс пачнецца 19 лютага.

​
XS
SM
MD
LG