Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Каталёніі перамаглі прыхільнікі незалежнасьці


Галасаваньне ў Барсэлёне, 14 лютага
Галасаваньне ў Барсэлёне, 14 лютага

На выбарах у рэгіянальны парлямэнт Каталёніі перамаглі прыхільнікі аддзяленьня рэгіёну ад Гішпаніі. Пасьля апрацоўкі 98 адсоткаў галасоў «Левыя рэспубліканцы Каталёніі» атрымліваюць 33 мандаты.

Партыя «Разам за Каталёнію», якую ўзначальвае былы лідэр рэгіёну Карлэс Пудждэмон, што ўцёк ад гішпанскага правасудзьдзя пасьля рэфэрэндуму аб незалежнасьці 2017 году, атрымае 32 мандаты, «Кандыдаты за народнае адзінства» — 9 мандатаў у 135-мясцовым парлямэнце. Сацыялістычная партыя Каталёніі, якая падтрымлівае адзінства каралеўства, атрымлівае 33 месцы ў рэгіянальным парлямэнце.

Выбары прайшлі пры нізкай яўцы (53%) з прычыны пандэміі каранавірусу.

Усе партыі прыхільнікаў незалежнасьці перад выбарамі падпісалі мэмарандум-абавязаньне не ўступаць ва ўрадавую кааліцыю з сацыялістамі і сфармаваць урад самастойна.

У 2017 годзе сэпаратысты на чале з Пудждэмонам, сфармаваўшы ўрад Каталёніі, правялі рэфэрэндум. 90% выказаліся за незалежнасьць рэгіёну ад Гішпаніі. Мадрыд не прызнаў вынікаў рэфэрэндуму, Пудждэмона абвясьцілі ў вышук. Дзевяці чалавекам прысудзілі доўгія турэмныя тэрміны, што прывяло да масавых пратэстаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG