Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Учора глядзеў Сход па тэлевізары». Ігар Лосік за кратамі 230 дзён


Ігар Лосік, архіўнае фота
Ігар Лосік, архіўнае фота

Кансультант Радыё Свабода і адміністратар тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга» быў затрыманы 25 чэрвеня 2020 году.

Апошнія навіны ад Ігара Лосіка Свабодзе расказала яго жонка Дар’я. 12 лютага яна адвезла мужу чарговую перадачу ў сьледчую турму Жодзіна.

«Навінаў ад Ігара асаблівых няма, — кажа Дар’я. — Але нарэшце ён атрымаў адразу чатыры мае лісты (Ігар Лосік не атрымліваў лістоў ад жонкі больш за месяц. — РС). Ад іншых людзей яму таксама прыходзяць лісты.

Адчувае нармальна сябе, выглядае таксама ўжо добра, калі параўноўваць з тым, што было, калі галадаў. На здароўе ня скардзіцца. Газэты таксама да Ігара даходзяць. Боляў у страўніку больш не адчувае, харчуецца звычайнай ежай. Сыр, нават пячэньне, лаваш. Учора глядзеў Усенародны сход, але нічога не гаварыў такога пра гэта. У Ігара ў камэры ёсьць тэлевізар, я перадавала. Там можна глядзець абмежаваную колькасьць каналаў».

Па словах Дар’і, ні ў яе, ні ў мужа няма інфармацыі пра ход сьледзтва і пра тое, ці можа яно хутка завяршыцца. Ігар проста знаходзіцца ў камэры, матэрыялаў справы яму не даюць. Дата магчымага суду таксама застаецца невядомай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG