Праваабаронцы цэнтру «Вясна» зьвярнуліся да родных палітвязьня, якія са спасылкай на адваката заявілі, што інфармацыя пра галадоўку праўдзівая.
Затрыманы 10 жніўня ў Пінску Алег Рубец на працягу некалькіх месяцаў знаходзіцца ў СІЗА №6 г. Баранавічы. З прычыны адсутнасьці лістоў ад сяброў і блізкіх 3 лютага ён абвясьціў галадоўку. Пасьля гэтага яго зьмясьцілі ў карцар. Пра гэта стала вядома ад сваякоў палітвязьня.
Алег Рубец скончыў ліцэй у Пінску і працаваў трактарыстам па адпрацоўцы. Быў фанатам футбольнага клюбу «Волна». Яго затрымалі ў Пінску 10 жніўня і моцна пабілі. Рубца падазраюць у справе аб масавых беспарадках (арт. 293 Крымінальнага кодэксу).