Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуды па справах аб пратэстах, затрыманьне журналістаў «Белсату». Найважнейшае за 8 лютага


Журналістка «Белсату» Любоў Лунёва, якую затрымалі 8 лютага
Журналістка «Белсату» Любоў Лунёва, якую затрымалі 8 лютага

Асноўныя навіны за 8 лютага

26-гадовага магілёўца Аляксея Мельнікава прызналі вінаватым у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках з гвалтам над асобаю, збройным супрацівам прадстаўнікам улады. Яго адправілі на 7 гадоў у калёнію ўзмоцненага рэжыму

У Маладэчне Вадзім Гурман асуджаны на 3.5 гады турмы за падзеі 11 жніўня 2020 году

17-гадовага Віталя Прохарава пазбаўленьнем волі на два гады ў выхаваўчай калёніі. Падлетка абвінавацілі ў «масавых беспарадках» і «гвалце над міліцыяй» — хоць ніхто ад ягоных дзеяньняў не пацярпеў

Журналістаў тэлеканалу «Белсат» Любоў Лунёву і Дзьмітрыя Солтана затрымалі ў Менску. Яны ў ізалятары на Акрэсьціна

Калектыўны ліст супраць санкцый з подпісамі работнікаў бюджэтнай сфэры адправілі ў Раду Эўразьвязу. Сьцьвярджаецца, што ліст падпісалі больш як 1 мільён 130 тысяч чалавек

Сьледчы камітэт вінаваціць былога прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта і колішняга кіраўніка Парку высокіх тэхналёгій Валерыя Цапкалу ў хабары, хоча патрабаваць ад Латвіі экстрадыцыі

Былы прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас пацьвердзіў, што ён за мяжой і жывы

Рэдакцыя Deutsche Welle на мінулых выходных запусьціла ютуб-канал, прысьвечаны Беларусі

Паводле дадзеных мытнага дэпартамэнту Літвы, больш за 90% цыгарэт, увезеных у 2020 годзе кантрабандным шляхам на яе тэрыторыю, паступілі зь Беларусі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG