На YouTube зьявіўся канал Deutsche Welle, прысьвечаны Беларусі
На YouTube зьявіўся канал Deutsche Welle, прысьвечаны Беларусі
Рэдакцыя Deutsche Welle на мінулых выходных запусьціла ютуб-канал, прысьвечаны Беларусі.
У канале пакуль што разьмешчаны чатыры расейскамоўныя відэаролікі.
Франак Вячорка, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай, паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што Deutsche Welle плянуе таксама запуск тэлеграм-каналу, прысьвечанага Беларусі. Кантэнт, дадаў ён, мае быць па-беларуску і па-расейску.