Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі нямога аштрафавалі за скандаваньне лёзунгаў


Пратэсты ў Санкт-Пецярбургу 31 студзеня
Пратэсты ў Санкт-Пецярбургу 31 студзеня

Суд у Санкт-Пецярбургу аштрафаваў за ўдзел у акцыі мясцовага жыхара Яўгена Агафонава, паведаміла «Апология протеста».

У пратаколе паліцыянты напісалі, што ён разам зь іншымі ўдзельнікамі скандаваў лёзунгі. Агафонаў кепска чуе і зусім ня можа гаварыць.

Ён сказаў, што ішоў у краму і нічога ня ведаў пра акцыю. Яго затрымалі, калі ён спрабаваў паказаць паліцыянтам, што ня чуе.

Судзьдзя, аднак, пакараў яго штрафам у 5 тысяч расейскіх рублёў (каля 176 рублёў у пераводзе на беларускія). Адзначаецца, што гэта ніжэй за мінімальнае пакараньне.

Падобны выпадак быў у Беларусі ў 2010 годзе. Тады на акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў 19 сьнежня таксама затрымалі нямога і запісалі ў пратакол, што ён выкрыкваў антыдзяржаўныя лёзунгі. Суд адправіў справу на дапрацоўку.

Праз год, у 2011-м, за ўдзел у адной з маўклівых акцый пратэсту аштрафавалі чалавека без рукі. Міліцыянт на судзе сьведчыў, што падсудны пляскаў у далоні.

Нарэшце, у 2020 годзе, 12 верасьня, у Гомлі затрымалі і пабілі 23-гадовага інваліда па слыху. Паводле міліцыі, ён «актыўна ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мітынгу, гучна выкрыкваў лёзунгі». 16 верасьня адбыўся суд, які палічыў віну недаказанай.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG