Кортні Острыен, кіраўніца місіі ЗША пры Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе, асудзіла намер Аляксандра Лукашэнкі правесьці «ўсебеларускі сход» і заклікала яго да сапраўднага дыялёгу з апазыцыяй.
Прадстаўніцтва ЗША ў АБСЭ назвала Ўсебеларускі народны сход «нелегітымнай канфэрэнцыяй», дзе няма месца апанэнтам улады.
Беларускія ўлады павінны забясьпечыць фундамэнтальныя свабоды і правы чалавека ды неадкладна спыніць гвалт над мірнымі дэманстрантамі. Усе адвольна затрыманыя асобы павінны быць неадкладна і безумоўна вызваленыя. Усе вінаватыя ў парушэньнях правоў чалавека павінны быць прыцягнутыя да адказнасьці.
Францускі вытворца шын Michelin адказаў на зварот беларускіх актывістаў з нагоды парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі.
Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі за студзень скараціліся на 265 млн долараў, або на 3,5%, і на 1 лютага склалі 7 млрд 203,4 млн даляраў, паведамляе Нацыянальны банк.
Упраўленьне Сьледчага камітэту па Менску працягвае расьсьледаваньне крымінальнай справы, распачатай «па факце масавых беспарадкаў» летась. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў начальнік УСК Сяргей Паско.
Вэтэраны беларускай журналістыкі і кіраўнікі незалежных СМІ апублікавалі адкрыты ліст з патрабаваньнем спыніць гвалт і беззаконьне ў краіне.
29-гадовага Аляксандра Нурдзінава, які ўдзельнічаў у пратэстах 9 і 10 жніўня, суд Ленінскага раёну Менску пакараў чатырма гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Сёньня вынесены і шэраг іншых прысудаў.