Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз заклікаў Менск да «нацыянальнага дыялёгу» і паабяцаў эканамічную падтрымку


Жузэп Бурэль

Беларускія ўлады павінны забясьпечыць фундамэнтальныя свабоды і правы чалавека ды неадкладна спыніць гвалт над мірнымі дэманстрантамі. Усе адвольна затрыманыя асобы павінны быць неадкладна і безумоўна вызваленыя. Усе вінаватыя ў парушэньнях правоў чалавека павінны быць прыцягнутыя да адказнасьці.

Такую заяву зрабілі кіраўнік дыпляматыі ЭЗ Жузэп Бурэль і камісар у справах палітыкі суседзтва Олівэр Вархэі з нагоды Дня салідарнасьці зь Беларусьсю 7 лютага.

«ЭЗ працягвае заклікаць да як найхутчэйшага пачатку сапраўднага, усёабдымнага нацыянальнага дыялёгу і наступных новых, вартых даверу і празрыстых выбараў, каб пакласьці канец палітычнаму крызісу, паважаючы волю народу Беларусі. ЭЗ павялічыў дапамогу народу Беларусі і гатовы падтрымаць дэмакратычную Беларусь рознымі сродкамі, у тым ліку праз усёабдымны плян эканамічнай падтрымкі», — заявілі Бурэль і Вархэі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG