Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея высылае трох дыпляматаў краінаў ЭЗ. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту


Расея абвясьціла пэрсонамі нон грата трох дыпляматаў з краінаў ЭЗ. Пра гэта заявіла ў пятніцу расейскае МЗС.

Як гаворыцца ў паведамленьні, гаворка ідзе пра дыпляматаў са Швэцыі, Польшчы і Нямеччыны. Расейскі бок сьцьвярджае, што супрацоўнікі генэральных консульстваў Швэцыі і Польшчы ў Санкт-Пецярбургу і амбасады Нямеччыны ў Маскве ўдзельнічалі «ў незаконных акцыях 23 студзеня 2021 году». Відавочна, маюцца на ўвазе мітынгі ў падтрымку расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага.

Траім дыпляматам загадана найбліжэйшым часам пакінуць тэрыторыю Расеі.

У Маскве цяпер знаходзіцца кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ Жузэп Барэль. Ён пакуль не камэнтаваў таго, што здарылася. На перамовах з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым ён зноў паставіў пытаньне аб вызваленьні Навальнага і затрыманых на акцыях у яго падтрымку. Раней Эўразьвяз выказаў занепакоенасьць у сувязі з парушэньнямі правоў удзельнікаў мірных акцый пратэсту ў Расеі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG