Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістку Кацярыну Андрэеву этапавалі з Жодзіна ў Менск, праз тыдзень чакаецца суд


Журналісткі-палітзьняволеныя Кацярына Андрэева, Дар'я Чульцова, Кацярына Барысевіч.
Журналісткі-палітзьняволеныя Кацярына Андрэева, Дар'я Чульцова, Кацярына Барысевіч.

Разам з Кацярынай Андрэевай мусяць этапаваць і яе калегу Дар'ю Чульцову.

Журналістку тэлеканала «Белсат» Кацярыну Андрэеву этапавалі з Жодзіна ў Менск, паведаміў БелаПАН адвакат Уладзімер Сазанчук.

Цяпер Кацярына мае знаходзіцца ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.

9 лютага ў судзе Фрунзенскага раёну Менск3 прызначылі разгляд справы карэспандэнтак «Белсату» Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) і Дар'і Чульцовай. Працэс пачнецца а 10-й гадзіне пад старшынствам судзьдзі Натальлі Бугук.

Андрэеву і Чульцову затрымалі 15 лістапада 2020 году пасьля жывога эфіру зь месца разгону сілавікамі дэманстрантаў – на «плошчы Пераменаў» у Менску (двор на вуліцы Чарвякова).

Абедзьвюм прадʼявілі абвінавачаньне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Журналісткам таксама ставіцца ў віну нанясеньне шкоды «Менсктрансу» на 11 562 рублі 14 капеек. Нібыта ў выніку іх дзеяньняў была парушана праца грамадзкага транспарту: 13 аўтобусных, трох тралейбусных і трох трамвайных маршрутаў.

Беларускія праваабаронцы прызналі журналістак палітвязьнямі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG