Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі бізнэсовец назваў сябе гаспадаром «палацу Пуціна»


Уладзімір Пуцін і Аркадзій Ротэнбэрг

Бізнэсовец і блізкі сябар Пуціна Аркадзій Ротэнбрэг назваў сябе ўладальнікам палаца ў Геленджыку, які прыпісваюць прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну. Пра гэта Ротэнбэрг паведаміў у інтэрвію телеграм-каналу Mash.

«Цяпер гэта будзе ўжо не сакрэт, я зьяўляюся бэнэфіцыярам. Там досыць такі складаны быў аб’ект, было шмат крэдытораў, мне ўдалося стаць бэнэфіцыярам. Гэта знаходка. Месца шыкоўнае», — сказаў ён.

Ротэнбэрг сьцьвярджае, што плянуе пабудаваць апарт-гатэль, таму там «дастаткова вялікая колькасьць пакояў», растлумачыў бізнэсмэн. Ён сказаў, што хоча ператварыць гэта ў турыстычны бізнэс. Прадпрымальнік дадаў, што набыў палац «некалькі гадоў таму», не ўдакладніўшы, калі менавіта.

«Скандал вакол гэтага, усякія інсынуацыі, пішуць...». — патлумачыў бізнэсовец, чаму толькі цяпер расказаў пра тое, што палац належыць яму.

Напярэдадні Mash апублікаваў шасьціхвіліннае відэа таго, як галоўны рэдактар выданьня Максім Іксанаў паказвае, як сьцьвярджаецца, «палац Пуціна». Ён кажа, што ўнутры будынка — «адзін суцэльны бэтон», сам абʼект гатовы толькі звонку, усярэдзіне будоўля «знаходзіцца на нулявым этапе». Пры гэтым Іксанаў не паказвае, як яму ўдалося патрапіць на тэрыторыю абʼекта.

Як піша Znak. com, дэпутатам «Адзінай Расеі» у Дзярждуме даслалі ўказаньне разьмяшчаць у сацсетках ролік Mash аб «палацы Пуціна» і крытыкаваць расьсьледаваньне ФБК.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG