Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Згадка пра Кадафі выдае яго страх». Дыскусія аналітыкаў


Ці азначаюць сёньняшнія заявы Аляксандра Лукашэнкі, што ён перадумаў мяняць Канстытуцыю і сыходзіць пасьля яе зьмены? Ці ягоныя словы пра амністыю — крыж на гэтай прапанове?

Якіх менавіта зьменаў заканадаўствадамагаецца ён і навошта яны яму, калі «часам не да законаў»?

Абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Валер Карбалевіч і Вадзім Мажэйка.

Карбалевіч

  • Лукашэнка за паўгоду казаў і пра датэрміновыя выбары, і пра тое, што цяперашні яго прэзыдэнцкі тэрмін — апошні
  • Заявы пра сыход робяць Лукашэнку «кульгавай качкай», гэта кепскі сыгнал намэнклятуры
  • Таму сыгнал трэба падаваць супярэчлівы. Вось ён яго і падаў
  • Калі пра амністыю Лукашэнка сказаў — вярні, што скраў, то размова, хутчэй за ўсё, ішла пра Бабарыку
  • Амністыя можа быць часткай стратэгіі лібэралізацыі, як яно адбывалася ў 2014-2015 гадох, калі вызвалілі ўсіх палітвязьняў
  • Зараз мы бачым стратэгію закручваньня гаек, у яе межах амністыі месца няма
  • Зьмены прадугледжаныя ў самых розных сфэрах
  • Справа ня ў тым, што сам уладар павінен дзейнічаць паводле закону, ён не адчувае сябе гэтым абцяжараным
  • Але ж армія чыноўнікаў важнае апраўданьне не адно воляй правадыра, хочацца мець апраўданьне законам
  • Уражвае колькасьць кірункаў заканадаўства, у якіх плянуюцца зьмены па дэлібэралізацыі — гэта і адміністрацыйны кодэкс, і адміністрацыйна-выканаўчы, і крымінальны, і працоўны
  • Я баюся, што ўсе апазыцыйныя партыі могуць ліквідаваць

Мажэйка

  • Зьмянілася інфармацыя, на базе якой Лукашэнка робіць высновы
  • У жніўні на МЗКЦ яму рабочыя крычалі — Сыходзь!
  • А зараз ён распавядае пра шматлікія лісты, якія заклікаюць яго не сыходзіць. Гэта, па-першае, хлусьня, а па другое — адлюстраваньне таго інфармацыйнага кантэксту, у якім ён знаходзіцца
  • Лукашэнка кажа, што ня ведае, што зробяць у наступны раз пратэстоўцы. Ён прызнае, што ня ён вядзе рэй, ня ён задае парадак дня
  • Ён фактычна прызнае суб’ектнасьць сваіх апанэнтаў
  • Згадка пра Кадафі (кіраўнік, якога калом згвалтавалі) выдае яго страх
  • Гаворка пра амністыю хоць крыху апраўдвае Васкрасенскага ў вачах прыстойных людзей
  • Тэма амністыі, як і тэма ўвядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне — гэта козыры, якія яшчэ ёсьць у Лукашэнкі, каб размарожваць заходні вэктар
  • Апошнія месяцы ўлада сама заяўляла, што дзейнічае па-за законам (часам не да законаў). Зараз яна спрабуе ўзаконіць свае незаконныя практыкі апошніх месяцаў

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG