Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паабяцаў праект новай Канстытуцыі Беларусі да канца году


Аляксандар Лукашэнка.
Аляксандар Лукашэнка.

«І тады на рэфэрэндуме людзі вызначаць, быць новай Канстытуцыі ці ня быць».

Праект новай Канстытуцыі Беларусі можа быць гатовы да канца 2021 году, яго лёс людзі вырашаць на рэфэрэндуме, заявіў Лукашэнка.

Яго цытуе расейскае агенцтва ТАСС, спасылаючыся на інтэрвію, якое Лукашэнка даў тэлеканалу «Россия-1». Яно было запісана напярэдадні Новага году.

«Думаю, што да канца наступнага году праект новай Канстытуцыі будзе гатовы. І тады на рэфэрэндуме людзі вызначаць, быць новай Канстытуцыі ці ня быць», – сказаў ён.

Аляксандар Лукашэнка ў лістападзе 2020 году, наведваючы менскі шпіталь нумар 6, выказаўся наконт канстытуцыйнай рэформы:

«Ніякую Канстытуцыю я пад сябе не раблю. З новай Канстытуцыяй я ўжо з вамі прэзыдэнтам працаваць ня буду. Таму супакойцеся, спакойна гэта пераносьце. І я ніколі не дапушчу таго, каб, прымаючы новую Канстытуцыю, хтосьці сфальшывіў ці потым выбары па новай Канстытуцыі хтосьці сфабрыкаваў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG