Сёньня — Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту
Дзень у гісторыі
1527 — войска ВКЛ на чале з Канстанцінам Астроскім разьбіла крымскіх татараў у бітве на рацэ Альшаніцы (паміж Каневам і Кіевам).
1880 — Томас Эдысан запатэнтаваў электрычную лямпачку.
1906 — Іван Пуліхаў разам з Аляксандрай Ізмайловіч зрабіў замах на менскага губэрнатара Паўла Курлова.
«30 кастрычніка 1905 году ў губэрнскую сталіцу прыйшлі зьвесткі пра царскі маніфэст, які абвяшчаў дэмакратычныя свабоды. Натхнёныя вызваленьнем палітвязьняў, мітынгоўцы здолелі сабраць на прывакзальным пляцы дваццаць тысяч менчукоў. Губэрнатар Курлоў даў дазвол страляць. На зямлі засталося болей за сто забітых.
Партыя эсэраў вынесла Курлову сьмяротны прысуд. Яго выканаўцу вызначала лёсаваньне, але той, каму выпаў гэты кон, спалохана адмовіўся. Тады за справу добраахвотна ўзяўся Іван Пуліхаў, дапамагчы якому пагадзілася эсэрка Аляксандра Ізмайловіч.
Замах быў няўдалы: бомба, кінутая Іванам у губэрнатара, ня выбухнула. (Ёсьць сьведчаньнi, што напярэдаднi запал бомбы быў абясшкоджаны „ахранкай“ з дапамогаю агента-правакатара.) Івану й Аляксандры, якая тады ж бес7888888888888888888888888888трпасьпяхова страляла ў паліцмайстра Норава, часовы вайсковы суд прызначыў найвышэйшую кару. Для Ізмайловіч, дачкі царскага генэрала, сьмерць замянілі бестэрміновымі катаржнымі работамі. Пуліхаў у сакавіку 1906-га быў павешаны. Дзеля запалохваньня менчукоў ягонае цела чатыры дні вісела на браме Пішчалаўскага замку, цяперашняй Валадаркі. (Левую эсэрку Аляксандру Ізмайловіч на сёмым дзясятку гадоў расстралялі ўжо бальшавікі.)»
Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, 2020, с. 102-103
1913 — у Вільні адбылася першая пастаноўка камэдыі Янкі Купалы «Паўлінка».
1944 — была зьнятая блякада Ленінграду.
1945 — канцэнтрацыйны лягер Аўшвіц-Біркенаў быў заняты савецкімі войскамі.
1973 — было заключана Парыскае пагадненьне аб спыненьні вайны ў Віетнаме.
У гэты дзень нарадзіліся
1756 — Вольфганг Амадэй Моцарт, аўстрыйскі кампазытар.
1904 — Іван Чымбург, беларускі філёзаф-марксіст, рэктар БДУ.
1935 — Зіновій Бабій, беларускі опэрны сьпявак.
1948 — Міхаіл Барышнікаў — артыст балету, балетмайстар.
1974 — Уле Эйнар Б’ёрндален, самы тытуляваны біятляніст у гісторыі Алімпійскіх гульняў (Нарвэгія).
У памяці
1901 — Джузэпэ Вэрдзі, італьянскі кампазытар.
1927 — блаславёны Юры Матулевіч, рымска-каталіцкі дзяяч Беларусі, Літвы й Польшчы. Біскуп (пазьней арцыбіскуп) Віленскі, аднавіў і ўзначаліў ордэн марыянаў, заснаваў кляштар марыянаў у Друі.
1983 — Луі дэ Фюнэс, францускі актор.
2003 — Ніна Абрамчык, беларуская грамадзка-палітычная дзяячка, пісьменьніца.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com