Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рэдакцыі берасьцейскага часопіса «Бінокль» правялі ператрус і забралі тэхніку


Ілюстрацыйнае фота

26 студзеня супрацоўнікі Камітэту дзяржкантролю прыйшлі да выдаўца, а таксама дырэктара гарадзкога часопіса «Бінокль» у Берасьці.

Паводле інфармацыі на сайце рэсурсу, у кватэрах адбываюцца агляды ў рамках праверкі нібыта за «нявыплату падаткаў у асабліва буйным памеры».

Паводле журналістаў «Белсату», пасьля таго, як агляд скончыўся, кантралёры пачалі выносіць тэхніку.

«Забралі тэхніку, тэлефоны з дома ў выдаўца. Далей паехалі ў офіс, забіраюць усе дакумэнты зь фірмы жонкі выдаўца. Дырэктар «Бінокля» зьехала ў ДФР на апытаньне. Як скончаць тут у офісе, выдавец з мужам паедуць таксама туды ж» , — піша «Бінокль».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG