Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Брестская газета» прыпыніла выхад, гэта ўжо сёмае незалежнае выданьне, якое страцілі чытачы


Газэтны кіёск, ілюстрацыйнае фота

Як паведаміў Беларускай асацыяцыі журналістаў галоўны рэдактар «Брестской газеты» Віктар Марчук, спробы дамовіцца пра друкаваньне чарговага нумару засталіся бясплённымі. Друкарні ў розных гарадах адмаўляюцца ад супрацы з рэдакцыяй недзяржаўнага рэгіянальнага выданьня.

Друкарні ў розных гарадах адмаўляюцца ад супрацы з рэдакцыяй недзяржаўнага рэгіянальнага выданьня. Як паведамляе БАЖ, праблемы ў выданьня ўзьніклі, калі Берасьцейская друкарня адмовілася працягваць дамову з «Брестской газетой» — пасьля 18 гадоў супрацы. Прычыны кіраўніцтва друкарні не патлумачыла.

У выніку рэдакцыя ў канцы 2020 году зьвярнулася да сваіх чытачоў, каб яны анулявалі падпіску, аформленую на першую палову 2021-га. Паводле Віктара Марчука, гэта быў вымушаны крок, бо не было пэўнасьці, што можна будзе хутка знайсці альтэрнатыву.

Спробы дамовіцца зь іншымі друкарнямі плёну не далі, а шукаць варыянты з друкам у іншых краінах у рэдакцыі палічылі бессэнсоўным.

Такім чынам, «Брестская газета» прыпыняе выхад друкаванай вэрсіі выдання і засяродзіцца на асвятленьні падзеяў на сваім сайце і ў сацыяльных сетках.

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, у краіне прыкладна раз на два месяцы закрываецца незалежнае выданьне. Асноўная прычына — палітычны ціск на рэдакцыі і эканамічны фактар.

Да новага году перасталі выпускацца шэсьць выданьняў. Прычым чатыры газэты спынілі выхад з грамадзка-палітычных прычын, бо ім не давалі далей друкавацца ў Беларусі. Праблемы з друкарнямі паўсталі перад рэдакцыямі газэтаў «Свободные новости плюс», «Белгазета», «Газета Слонімская» і «Народная воля».

Фінансавыя праблемы сталі прычынай закрыцьця яшчэ дзьвюх папулярных у сваіх рэгіёнах незалежных газэтаў. На пачатку мінулага году перасталі выходзіць «Барысаўскія навіны», а ў канцы 2020 году выйшаў апошні нумар газэты «Вольнае Глыбокае».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG