Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Брестская газета» папрасіла чытачоў скасаваць падпіску на 2021 год


Друкарня, ілюстрацыйнае фота

«Брестская газета» папрасіла чытачоў не падпісвацца на выданьне на наступны год або скасаваць падпіску. Гэта зьвязана зь перашкодамі для друку газэты.

Галоўны рэдактар «Брестской газеты» Віктар Марчук напісаў, што рэдакцыі не ўдалося дамовіцца зь дзяржаўнымі прадпрыемствамі пра друк і распаўсюд у 2021 годзе.

«Тое, што тычыцца падрыхтоўкі папяровай вэрсіі газэты да друку, мы, безумоўна, зробім. Але паміж рэдакцыяй і чытачамі ёсьць некалькі зьвёнаў аднаго ланцуга. Перш за ўсё — друкарня і пошта. Кіраўнікі гэтых прадпрыемстваў сёньня, мякка кажучы, ня вельмі зацікаўлены ў тым, каб вы атрымлівалі „БГ“, як і раней».

Берасьцейская друкарня адмовілася працягваць дамову з «Брестской газетой».

Віктар Марчук паведаміў, што варыянтаў, дзе рэдакцыя магла б «друкаваць „БГ“, не асьцерагаючыся, што з намі не правядуць такі самы трук, няма».

Раней у Беларусі перасталі друкаваць «Народную волю», «Комсомольскую правду в Беларуси», «СН+». «Народная воля» друкавалася нейкі час пад Масквой, але друкарня разарвала зь ёю дамову, і газэта часова прыпыніла выхад на паперы. Прынамсі на паўгода спыніўся выхад «Газеты Слонімскай».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG