Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белсаюздрук» разарваў дамову на продаж газэты «Новы Час» у шапіках


Распаўсюднік газэты «Новы час».
Распаўсюднік газэты «Новы час».

Падчас здачы чарговага нумару «Новага Часу» на экспэдыцыю стала вядома, што з 1 лютага «Белсаюздрук» у аднабаковым парадку разрывае дамову з рэдакцыяй.

Такім чынам, праз два тыдні газэта ня будзе прадавацца ў шапіках, паведамілі ў рэдакцыі. Яе можна будзе атрымаць толькі па падпісцы.

У гандлёвым аддзеле РУП «Белсаюздрук» ня сталі тлумачыць прычыну адмовы ад распаўсюду. Гэтаксама не змаглі і адказаць, чаму не накіравалі ліст з паведамленьнем аб спыненьні супрацы.

«І хоць прычына відавочная, усё ж хацелася б пабачыць ад кіраўніцтва афіцыйны ліст», — кажуць у «Новым Часе».

Паказальна, што ня так даўно галоўная рэдактарка вяла перамовы з тым жа гандлёвым аддзелам «Белсаюздруку», каб павялічыць колькасьць асобнікаў на распаўсюд: ад жніўня 2020-га працэнт сьпісаньня значна зьнізіўся, а на Горадзеншчыне быў амаль нулявы. Але, відаць, грошы «Белсаюздруку» не патрэбныя, робяць выснову ў выданьні.

Кіраўніцтва газэты заклікае ўсіх, хто да гэтага набываў яе ў шапіках «Белсаюздруку», аформіць падпіску на «Новы Час» у любым паштовым аддзяленьні ці онлайн па спасылцы.

Пасьпець аформіць падпіску можна да 27 студзеня.
Падпісны індэкс «Новага Часу» — 63279. Кошт на месяц — 4 рублі 14 капеек, на квартал — 12 рублёў 42 капейкі, на паўгодзьдзе — 24 рублі 84 капейкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG