Стан Паўла Б., які 22 студзеня падпаліў сябе на плошчы Незалежнасьці ў Менску, вельмі цяжкі. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Паводле інфармацыі, апублікаванай у тэлеграм-канале ведамства, пацярпелы знаходзіцца ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры, лекары дыягнаставалі ў яго апёкі рознай ступені цяжкасьці — да 72%.
25 студзеня блізкія сям’і ўдакладнілі парталу Tut.by, што Павал па-ранейшаму непрытомны, суцяшальных прагнозаў няма.
35-гадовы мужчына ў разводзе, з былой жонкай мае дваіх дзяцей. Дакладныя матывы ягонага ўчынку невядомыя.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com