Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне рыхтуюцца да магчымай расейскай ваеннай пагрозы, — Служба бясьпекі


Украінскія марскія пехацінцы на Данбасе. Архіўнае фота.

Пагроза ўзброенага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну захоўваецца.

Пра гэта паведаміла Служба бясьпекі Ўкраіны на запыт Радыё Свабода пра мэту і сцэнар восеньскіх вучэньняў украінскіх праваахоўных органаў у Херсонскай вобласьці каля Паўночна-Крымскага каналу, Кахоўскай ГЭС і Кахоўскага шлюзу.

«Групы ўзброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі і іх наступальны патэнцыял узрастаюць; каля дзяржаўнай мяжы Украіны рэгулярна праводзяцца маштабныя вайсковыя вучэньні, што сьведчыць пра тое, што пагроза ваеннага ўварваньня захоўваецца. Нарастае мілітарызацыя часова акупаванай тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопаля», — адзначылі ў СБУ.

Першага верасьня Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла пра контрадывэрсійныя вучэньні на ўразьлівых для тэрарыстаў месцах у Херсонскай вобласьці.

Расея ў 2014 годзе анэксавала ўкраінскі паўвостраў Крым і вядзе неабвешчаную вайну супраць Украіны на Данбасе, дзе падтрымлівае прарасейскіх баевікоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG