Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Перавялі ў камэру з кругласуткавым назіраньнем». Ігар Лосік галадае ўжо 40 дзён

абноўлена

Адміністратар тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга» і кансультант Радыё Свабода Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі з 25 чэрвеня — ужо 213 дзён. Апошнія 40 зь іх Ігар галадае.

«Ігар працягвае галадоўку, — расказаў Свабодзе адвакат палітвязьня Дзьмітры Лепрэтар, які наведаў Ігара ў жодзінскім СІЗА 21 студзеня. — Ён выглядае ня вельмі добра, але сьцьвярджае, што адчувае сябе прыкладна гэтаксама, як і мінулым разам. Яго турбуе ціск. Зьмяняецца на працягу дня. Дастаткова сур’ёзна. Ігара перавялі ў новую камэру, гэта здарылася ўчора. Гэта суседняя камэра, там тры відэакамэры, яна ўся праглядаецца. У ранейшай камэры Ігара назіраньня не было. Цяпер Ігар фактычна знаходзіцца пад кругласуткавым відэаназіраньнем».

Па словах адваката, 21 студзеня Ігар атрымаў каля 70 лістоў. Ён стараецца адказваць на ўсе, наколькі хапае сілаў. Таксама палітвязень перадае вялікую падзяку сьвятарам, якія выступілі з паручальніцтвамі за яго.

«Ігар таксама ведае пра галадоўкі, якія абвешчаныя ў знак салідарнасьці зь ім. Ён просіць людзей спыніць іх. Матывуе тым, што яго галадоўка была асабістым выбарам, які прадыктавалі абставіны, у якія Ігар трапіў. Праявіць салідарнасьць можна іншымі мэтадамі, якія не падвяргаюць жыцьцё небясьпецы. Ігар ведае, што такое галадоўка, і разумее, што гэта вельмі складана».

  • Галадоўку на знак пратэсту Ігар Лосік абвясьціў 15 сьнежня, калі яму прад’явілі новыя абвінавачаньні — у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках. Раней Лосіка абвінавачвалі ў арганізацыі альбо падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
  • Шэраг вядомых асобаў, у тым ліку Сьвятлана Ціханоўская і Зьміцер Дашкевіч, заклікалі Ігара спыніць галадоўку. Аднак ён адмовіўся гэта рабіць.
  • На знак салідарнасьці зь Ігарам галадоўкі пратэсту таксама абвясьцілі праваслаўны сьвятар Уладзіслаў Багамольнікаў і студэнткі БДМУ Маргарыта Трафімовіч і Элеанора Арзуманьян.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG